Калі візыт Мілінкевіча ў Літву ды Польшчу можна было прадказаць, дык прарыў у Брусэль, Парыж і тым больш у Бэрлін — сапраўдная сэнсацыя. Нельга ўявіць сабе, каб Шродэр прымаў у сваім кабінэце палітыка, няўгоднага ягонаму «сябру Ўладзімеру». У адрозьненьне ад былога канцлера-«заходніка», Ангела Мэркель ня мае сантымэнтаў да трубаў. Яна вырасла ў ГДР, і сытуацыю ў Беларусі разумее без дадатковых тлумачэньняў. Тым цяжэй яе падмануць беларускаму рэжыму.

Сустрэчы Мілінкевіча мелі яшчэ адзін важны вынік, пра які сам лідэр зразумела змоўчвае, але які пераважвае аргумэнты крытыкаў, што выступаюць супраць паездак па замежжы. Сустрэчы на такім высокім узроўні далі лідэру Свабоднай Беларусі своеасаблівыя гарантыі асабістай бясьпекі. Сцэнар раптоўнага «зьнікненьня Мілінкевіча» цяпер падаецца нерэальным. Гэта таксама немалаважны плён дыпляматычнага прарыву, ажыцьцёўленага Мілінкевічам.

Водгукі эўрапейскай прэсы на паездкі Мілінкевіча аглядае Алесь Кудрыцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?