Прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму не ўдалося сустрэцца 28 лістапада са сваім расейскім калегам Міхаілам Фрадковым. У расейскім Белым доме кіраўніка беларускага ўраду не прынялі, паведаміўшы, што ў плянах сп. Фрадкова сустрэча зь Сідорскім ня значыцца. Неафіцыйна ў Белым доме прычыну ўсё ж такі назвалі.

Як паведаміла "Коммерсанту" крыніца ў расейскім урадзе, беларускаму прэм’еру патлумачылі, што ня бачаць сэнсу ў перамовах падчас абвастрэньня беларуска-расейскіх дачыненьняў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Між тым, у рамках свайго візіту ў Маскву Сяргей Сідорскі зрабіў некалькі заяваў ад імя беларускага ўраду наконт умоваў транзыту расейскіх грузаў цераз тэрыторыю Беларусі.

«Ад імя беларускага ўраду заяўляю, што ніякага павышэньня на траспартныя тарыфы не рабілася. Мы з павагай ставімся да ўсіх транспартных патокаў, што ідуць цераз нашу краіну. Тыя машыны, што стаяць на расейска-латвійскай мяжы, у асноўным, паводле нашых зьвестак, вязуць кантрафактны тавар», - сказаў Сідорскі. На ягоную дмуку, «нехта ня хоча паказваць мытнай дэклярацыі мытнікам Беларусі і Расеі. Транспартныя артэрыі Беларусі і Расеі запоўненыя цалкам".

Зьвяртацца з прэтэнзіямі да Беларусі наконт чэргаў на мяжы няма падстаў. Прынамсі ніводная з кампаній перавозчыкаў ня выставіла прэтэнзій да беларускіх уладаў», – заявіў Сяргей Сідорскі расейскім журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?