Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, адказваючы 16 лютага на пытанні дэпутатаў падчас пашыранага паседжання камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, паведаміў, што са снежня 2009 года на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) былі звольненыя 4,5 тысячы чалавек.

Паводле словаў віцэ-прэм’ера, два гады таму МАЗ «падышоў ледзь не да банкруцтва». Рэнтабельнасць прадпрыемства склала мінус 6,7%. «У гэтай сітуацыі былі з’едзеныя амаль ўсе абаротныя сродкі. Мы вымушаныя былі даць бюджэтную пазыку на 375 млрд рублёў», — сказаў Сямашка.

У снежні 2010 года, па ягоных дадзеных, рэнтабельнасць МАЗа склала ўжо плюс 9,2%, а заработная плата павялічылася з 1 млн 68 тыс. да 2 млн 32 тыс. рублёў.

Адной з мераў па паляпшэнні эканамічнага стану прадпрыемства, заявіў Сямашка, сталі дзеянні дырэктара (у снежні 2009 гендырэктарам МАЗа быў прызначаны Аляксандр Бароўскі). Ён, па словах першага віцэ-прэм’ера,

«спакойна, без шуму, нікога не пакрыўдзіўшы, прыбраў з прадпрыемства 4,5 тысячы чалавек». «Дзякуй богу, Мінск — вялікі горад, праглынуў»,
 — дадаў Сямашка.

Завышаная колькасць працоўных назіраецца сёння і на іншых прадпрыемствах краіны, заўважыў першы віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?