Супрацоўнікі КДБ пасля допыту віцебскага каардынанатара Руху «За Свабоду» Хрыстафора Жэляпава распачалі ператрус у мясцовым офісе арганізацыі.

Хрыстафор Жэляпаў атрымаў позву ў мясцовы КДБ учора ўвечары. Ён пайшоў на размову ў пазначаны ў позве час, аб 11 гадзіне. Актывісты Руху чакалі яго каля будынку КДБ, аднак, група супрацоўнікаў спецслужбаў, прыхапіўшы Жэляпава на аўтамашыне накіравалася ў офіс Руху «За Свабоду» (месціцца па адарасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5). Са слоў відавочцаў, зараз там праводзіцца ператрус.

Верагодна, ціск з боку спецслужбаў абумоўлены актыўнасцю віцебчукоў у арганізацыі акцыі салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, якія разгарнуліся ў краіне пасля 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?