Білеты на матч Суперкубка Беларусі па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" (так цяпер называецца клуб аўтазаводцаў) будуць каштаваць па 10 тыс. рублёў,
паведамляе сайт заўзятараў жодзінскага клуба.
Матч за Суперкубак пройдзе 27 лютага (нядзеля) ў мінскім Футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 20/1). Пачатак а 17-й.
У гэты дзень будзе згуляны матч групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мінскім "Дынама" і дацкім "Ольбаргам" (Палац спорту, пачатак а 16-й), таму заўзятары будуць мець дылему або "Дынама". якое захоўвае шанцы на плей-оф, або футбол.