Пра гэта паведаміў журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Гэтыя грошы, паводле віцэ-прэм’ера, пойдуць на будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Пры гэтым Сямашка падкрэсліў, што 9 мільярдаў спатрэбяцца на будаўніцтва не толькі самой станцыі, але і ўсей інфраструктуры.

Беларусь просіць крэдыт на 25 год.

«Гэта будзе дзяржаўны крэдыт, хаця нас падштурхоўвалі да камерцыйнага», — адзначыў Сямашка.

Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй пра ўсе пытанні будаўніцтва беларускай АЭС можа быць падпісанае 15 сакавіка. На гэты дзень запланаванае пасяджэнне саюзнага ўрада.

Адначасова Сямашка паведаміў, што

Расія і Беларусь створаць холдынгавую кампанію «Расбелаўта» на базе актываў МАЗа і КамАЗ.

Як паведамлялася, дзяржаўная карпарацыя «Растэхналогіі» учора, 15 лютага, накіравала кіраўніцтву Беларусі ліст з прапановай аб'яднаць найбуйнейшага расійскага вытворцы грузавых аўтамабіляў ААТ «КамАЗ» і Мінскі аўтамабільны завод (ААТ «МАЗ») у адну кампанію, у выніку чаго КамАЗ будзе валодаць 100% акцый МАЗа, а ўлады Беларусі будуць мець пакет акцый у КамАЗ, паведаміў кіраўнік «Растэхналогій» Сяргей Чэмезаў.

Будаванне АЭС па расійскай тэхналогіі на дзесяцігоддзі прывяжа Беларусь да Масквы ў энергетыцы, бо краіна вымушана будзе купляць атамнае паліва ў Расіі. Аб'яднанне МАЗа і КАМАЗа таксама прывядзе да стварэння ланцужка, які цяжка будзе разарваць.

Вынікам гэтых крокаў стане ўзмацненне залежнасці Беларусі ад Расіі, якая і без таго амаль абсалютная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?