Беларускі парламент не будзе разглядаць пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі падчас зімовай сесіі.

Як заявіў сёння кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка, гэта — выключная кампетэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

«У адпаведнасці з заканадаўствам і Канстытуцыяй, прызнанне дзяржаваў ажыццяўляе прэзідэнт», — адзначыў Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?