Кітай выдзеліць Беларусі крэдыт на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы. «Рашэнне ўжо прынятае, крэдытная лінія адкрыта, кантракт падпісаны, крэдытная дамова таксама аформлена», — сказаў Сямашка. Новы завод магутнасцю 400 тысяч кубаметраў у год пры ўнутранай патрэбе рынку ў 150 тысяч кубаметраў будзе пабудаваны ў Светлагорску.
Кошт праекта ацэньваецца ў $676 мільёнаў.
Сямашка не ўдакладніў умовы выдзялення крэдыту Кітаем, а таксама тэрмін акупляльнасці новага завода.