Пасольства РФ пакуль не атрымала афіцыйны адказ на запыт у МЗС Беларусі адносна даты, месца і парадку правядзення суда над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам.
Пра гэта паведаміў саветнік пасольства Вадзім Гусеў.

Паводле яго слоў, запыт быў накіраваны ў МЗС 11 лютага. Пасольства просіць інфармаваць аб парадку наведвання дыпламатычнымі супрацоўнікамі судовага пасяджэння, месцы і даце яго правядзення.

16 лютага праваабаронцы паведамілі, што працэс над расійскімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, пачнецца 22 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Расіяне былі затрыманы 19 снежня 2010 года пры разгоне акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці і першапачаткова асуджаны на 10 сутак арышту. Пасля адбывання адміністрацыйнага пакарання 29 снежня яны зноў былі затрыманы ўжо ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Зараз Гапонаў і Брэус з’яўляюцца абвінавачанымі на падставе ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

Пасольства Расіі ў Мінску 16 лютага распаўсюдзіла заяву, у якой выказала надзею на «ўсебаковы і аб’ектыўны» разгляд беларускім судом матэрыялаў спраў Гапонава і Брэуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?