Максім Мірны (7-е месца ў парным рэйтынгу) і Дэніэл Нестар (3) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Мемфісе (ЗША) з прызавым фондам 1,1 млн. долараў.

У другім крузе «пасеяны» пад першым нумарам беларуска-канадскі дуэт выйграў у амерыканцаў Раяна Харысана (149) і Эндзі Родыка (498) — 7:5, 7:6 (7:5).

Наступнымі сапернікамі Мірнага і Нестара будуць «пасеяныя» пад трэцім нумарам Марк Ноўлз з Багамскіх астравоў (25) і Міхал Мерцінак са Славакіі (26).

У парным разрадзе жаночых спаборніцтваў (прызавы фонд 220 тыс. долараў) Вольга Гаварцова (29) і расіянка Ала Кудраўцава (39), якія маюць другі нумар «пасеву», дайшлі да паўфіналу, перамогшы амерыканак Эшу Роле (139) і Машону Уошынгтан (138) — 6:3, 3:6, 10:5 (тай-брэйк), а таксама немку Ану-Лену Грэнефельд (53) і Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі (219) — 6:4, 4:6, 10:8 (тай-брэйк). За выхад у фінал Гаварцова і Кудраўцава будуць змагацца з трэцяй парай турніру — Ваня Кінг (ЗША, 5)/Міхаэла Краічак (Галандыя, 70).

На турніры ў Дубаі з прызавым фондам 2,05 млн. долараў ЗША Вікторыя Азаранка (9-е месца ў адзіночным рэйтынгу) у трэцім крузе (1/8 фіналу) прайграла італьянцы Флавіі Пенета (18) — 3:6, 7:6 (7:2), 4:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?