Следчы камітэт абвясціў у вышук былых кіраўнікоў кампаніі «Іжаўто» і групы САК. Ад следства хаваецца ў тым ліку мільярдэр Юрый Качмазаў. Топ-мэнэджары абвінавачваюцца ў наўмысным банкруцтве «Іжаўто» і вывадзе маёмасці на суму 6,7 млрд расійскіх рублёў.

Падчас расследавання крымінальнай справы па факце наўмыснага банкруцтва канцэрна «Іжаўто» органы МУС Расіі абвясцілі ў вышук былых топ-мэнэджараў кампаніі. У прыватнасці, ад следства хаваюцца ўласнік групы САК, мільярдэр Юрый Качмазаўв, топ-мэнэджары кампаніі Андрэй Фралоў і Юрый Амелін, былы генеральны дырэктар ААТ «Іжаўто» Міхаіл Дабында і дырэктар па эканоміцы і фінансах Яўген Страхаў. Усе яны абвінавачваюцца ў наўмысным банкруцтве «Іжаўто».

«Уступіўшы ў змову, яны ажыццявілі дзеянні па вывадзе ліквіднай маёмасці — грашовыя сродкі, аўтамабілі, акцыі і долі ў статутных капіталах іншых прадпрыемстваў «Іжаўто», — паведамілі ў СК МУС.

Па дадзеных следства, у перыяд з 2008 па 2009 год Качмазаў, чыя маёмасць, па дадзеных Forbes, у 2007 годзе ацэньвалася ў $700 млн, сумесна з Дабындам і шэрагам кіраўнікоў кампаніі вывелі ліквідную маёмасць «Іжаўто» на суму больш за 6,7 млрд расійскіх рублёў ($228 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?