Са словаў Паўла Кашырына падчас учорашняга выступу гурта «Горад 312» у канцэртнай залі «Мінск» нешта здарылася са сцэнай.
І МНС забараніла праводзіць канцэрты у гэтай залі бліжэйшым часам. Цяпер разглядаюцца іншыя магчымасці правядзення «Рок-каранацыі».

«Учора пасля канцэрта „Горад 312“ спрацавала пажарная сігналізацыя, нават прыехала МЧС. — кажа намеснік дырэктара к/з „Мінск“, Алена Гамелькова. — Я не магу патлумачыць усіх тэхнічных акалічнасцяў, але адна з куліс не працуе і сігналіцацыя перыядычна свісціць, нашы тэхнічныя супрацоўнікі разбіраюцца і вырашаюць праблему. Мы самі вельмі перажываем, што здарылася такая аварыя і канцэрт прыйшлося адмяніць».

Сёлета арганізатары адмовіліся ад уручэння рок-кароны. Вырашылі правесці гала-канцэрт з удзелам найлепшых каманд. «Крама», «Нейра Дзюбель», «Без білета», Kriwi і N.R.M. Вось толькі выступаць культавы мусіў сёння без Лявона Вольскага. Гэта і павінна было стаць тым гваздом, які мог сабраць поўную залу к/з "Мінск". Аднак цяпер аргнізатарам пэўна прыйдзцца шукаць іншую залю і іншы дзень для гала-канцэрта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?