Справа Аляксандра Атрошчанкава накіраваная ў суд Фрунзенскага раёна Мінску, яб гэтым распавяла жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.

Суддзёй падчас працэсу будзе выступаць Таццяна Чаркова. Пакуль невядомая дата разгляду справы. Таксама невядома, у якім рэжыме будзе праходзіць паседжанне.

Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў выконваў функцыі прэс-сакратара Андрэя Саннікава. Ён быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня, пасля чаго Атрошчанкава змясцілі ў СІЗА КДБ. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Аляксандра вязнем сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?