«Апазіцыя павінна быць, але я сам сабе апазіцыю ствараць не буду.Але і перашкаджаць не буду аб’яднанню людзей з альтэрнатыўным пунктам гледжання», — адзначыў Лукашэнка журналістам у суботу.
«Хоча апазіцыя з’явіцца — хай з’яўляецца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Між тым ён падкрэсліў: «Такая апазіцыя, як цяпер, будзе атрымліваць па башцы на ўсю катушку, калі будзе дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне».
Паводле яго слоў, сённяшняя беларуская апазыцыя «ўзяла шлях на рэвалюцыйныя перавароты, і гэтым самым яны выдатна сябе апусцілі».