У структуры паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мінска за студзень 2011 года па катэгорыях плацельшчыкаў лідарам з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі — 63%, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 37% паступленняў. Пра гэта паведамляепрэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.
У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ «Белтрансгаз», ЗП
Усяго на 1 лютага 2011 года фарміраванне кансалідаванага бюджэту сталіцы забяспечвалі 217.011 плацельшчыкаў, у тым ліку 47.955 арганізацый і 54.293 індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама 114.763 фізічныя асобы.
За студзень 2011 года у кансалідаваны бюджэт Мінска плацельшчыкамі пералічана 1,8 трлн. рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 1 трлн., у мясцовы — 0,8 трлн.
Кансалідаваны бюджэт сталіцы на 35% сфарміраваны паступленнямі ПДК, значныя аб’ёмы плацяжоў па падатку на прыбытак (25%), падаходнаму падатку (12%), акцызах (4%), адлічэннях у інавацыйныя фонды (4%), падатку на нерухомасць (2%) і падатку на даходы (2%).
Траціна кансалідаваных даходаў горада сфарміравана плацельшчыкамі Савецкага раёна Мінска, істотны ўнёсак у папаўненне бюджэту належыць плацельшчыкам Цэнтральнага (13,8%), Маскоўскага (13,7%) і Ленінскага (11%) раёнаў.
Адносна ўзроўню студзеня 2010 года даходы кансалідаванага бюджэту сталіцы прыраслі ў супастаўных умовах на 24,6%, у тым ліку па рэспубліканскім бюджэце — на 6%, па мясцовым — на 56,4%.
На 1 лютага 2011 года сума запазычанасці плацельшчыкаў Мінска па плацяжах у бюджэт склалася ў 32,3 млрд. рублёў.
Сярод арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі горада найбуйнейшымі даўжнікамі перад бюджэтам з’яўляюцца РУП «Гандлёвы комплекс «Аэрадромны», ТАА «Камволь», РУП «Мінскі электрамеханічны завод», ПРУП «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя
Паводле звестак Міністэрства па падатках і зборах, сярод прадстаўнікоў недзяржаўнага сектара эканомікі значныя даўгі перад бюджэтам маюць ЗАТ «Інвесткапбуд», ТАА «Міндаўг», ЗАТ «Мазкантрактлізінг», ТАА «Боартбуд» і СП «Лорэнпласт».