Беларускі паўабаронца «Бірмінгема» Аляксандр Глеб атрымаў сур’ёзнае пашкоджанне ў матчы 1/8 фіналу Кубка Англіі супраць «Шэфілда Уэнсдэй».

Беларус пакінуў поле ўжо на 26-й хвіліне пасля сутыкнення з Джэймсам Кевінам О’Конарам. Глебу наклалі фіксуючую павязку.

«Глеб моцна кульгаў ў распранальні ... Спадзяюся, у найбліжэйшыя 24 гадзіны ён зробіць здымак, патрэбна кансультацыя з доктарам. Пасля гэтага мы будзем ведаць, ці ёсць у Аляксандра пашкоджанне. Праблема ў ягоным калене. Вельмі хочацца верыць, што гаворка не ідзе пра крыжападобныя звязкі. Глеб - выдатны гулец, мы працягваем верыць у тое, што ён прынясе карысць камандзе і адновіцца ў максімальна сціслыя тэрміны», - цытуе Goals.by словы трэнера "Бірмінгема" Алекса Макліша.

Аляксандр вызначыўся сёння галявым пасам
(на 18-й хвіліне асіставаў Абафэмі Марцінсу), а «Бірмінгем» выйграў з лікам 3:0 і выйшаў у 1/4 фіналу найстарэйшага футбольнага турніра свету: праводзіцца з 1872 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?