Вечарам 19 лютага ля менскага Чырвонага касцёла прайшла акцыя салідарнасці з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і журналістамі, што ўтрымліваюцца ў турме следчага ізалятара КДБ (Амерыканцы). Сёння споўнілася 2 месяцы з моманту жорсткага разгону акцыі пратэсту на вынікі выбараў 19 снежня і пачатку шырокіх рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай супольнасці.

У сённяшняй акцыі удзел узялі 17 чалавек. Яны запалілі знічы, а таксама сталі ў паўкола, узяўшыся за рукі. Міліцыя канфіскавала плакат «Свабоду палітвязням».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?