Як паведамілі БелаПАН у PR-агенцтве ETC, рэйтынг складзены агенцтвам на аснове звестак Міністэрства юстыцыі.

Больш за ўсё атэставаных рыэлтараў па стане на канец студзеня, згодна са звесткамі Мінюста, працуюць у цэнтры гандлю нерухомасцю «Пакадан». Дзякуючы 27 атэставаным рыэлтарам гэта агенцтва нерухомасці лідзіруе ў складзеным PR-агенцтвам рэйтынгу самых надзейных рыэлтарскіх арганізацый Беларусі.

На другім месцы размясцілася арганізацыя «Мальнар», у якой кліентаў абслугоўваюць 17 атэставаных рыэлтараў. На трэцяй пазіцыі — агенцтва нерухомасці «Дынас» з 14 атэставанымі рыэлтарамі. Чацвёртую пазіцыю раздзялілі мінскія агенцтвы нерухомасці «Твая сталіца» і «Нерухомасць і закон»: у кожнай з іх атэставаліся па 11 чалавек. На пятым месцы з паказчыкам 10 атэставаных рыэлтараў апынуліся адразу некалькі агенцтваў нерухомасці — брэсцкае «Альфа-Актыў», сталічныя «Універсальныя юрыдычныя паслугі» і «Тэтравіта». Па дзевяць атэставаных рыэлтараў маюць мінскія агенцтвы нерухомасці «Квадратны метр» і «Гадзіна Пік».

Усяго ў рэестры рыэлтараў, які вядзе Міністэрства юстыцыі, больш за тысячу чалавек. Пры гэтым з іх больш за 150 рыэлтараў аказваць рыэлтарскія паслугі не маюць права, таму што або не прадоўжылі тэрмін дзеяння пасведчання аб атэстацыі, або былі яго пазбаўлены за парушэнне заканадаўства. Прыблізна 200 рыэлтараў, якія маюць дзейныя пасведчанні аб атэстацыі, афіцыйна не працуюць ні ў адным агенцтве нерухомасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?