Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала галадамор 1932–1933 гадоў генацыдам украінскага народу. За прэзыдэнцкі варыянт закону з папраўкамі сьпікера Аляксандра Мароза прагаласавалі 233 дэпутаты.

Не галасавалі Партыя рэгіёнаў ды камуністы. Дэпутаты і аналітыка адзначаюць сур’ёзныя разьбежнасьці, якія выявіліся сярод антыкрызіснай кааліцыі падчас абмеркаваньня закону.

Прэзыдэнт Віктар Юшчанка назваў ухваленьне дакумэнту гістарычным актам.

Раніцою на разгляд Вярхоўнай Рады ўнесьлі два законапраекты – прэзыдэнцкі і дэпутацкі.

Галоўным адрозьненьнем між імі было тое, што ў прэзыдэнцкім варыянце галадамор вызначаўся як генацыд украінскай нацыі, а публічныя выказваньні супраць галадамору забараняліся законам, у дэпутацкім – такой забароны не было, а сам галадамор называўся трагедыяй украінскага народу.

Законапраект прэзыдэнта

  • кваліфікуе Галадамор 1932–1933 гадоў ва Ўкраіне як генацыд украінскай нацыі;
  • забараняе выказваньні супраць Галадамору 1932–1933 гадоў ва Ўкраіне;
  • забавязвае органы дзяржаўнай улады ды органаў мясцовага самакіраваньня Ўкраіны да ўшанаваньня памяці ахвяраў ды пацярпелых ад Галадамору;
  • пастанаўляе, што ўпаўнаважаным цэнтральным органам выканаўчай улады ў пытаньнях узнаўленьня гістарычнае праўды пра галадамор ва Ўкраіне ды ўшанаваньне памяці ахвяр ёсьць Украінскі інстытут нацыянальнае памяці;
  • гарантуе дзяржаўную падтрымку на дасьледаваньні ды захады дзеля ўшанаваньня памяці ахвяр Галадамору 1932–1933 гадоў ва Ўкраіне на аснове дзяржаўнае праграмы;
  • забавязуе Кабінэт Міністраў ды Кіеўскую гарадзкую дзяржадміністрацыю забясьпечыць усталяваньне ў Кіеве Мэмарыяльнага комплексу памяці ахвяраў галадамораў у 75-я ўгодкі Галадамору 1932–1933 гадоў ва Ўкраіне.

Глядзі яшчэ:

Голодомор: недоречний ребрендинг

«…Ці не заслугоўвае гэтае злачынства таго, каб стаць асобным прэцэдэнтам у гісторыі, каб ужо да яго прыраўноўвалі іншыя, меншыя маштабам, аналягічныя злачынствы рэжымаў? Ці не заслугоўвае яно на асобнае імя?

Мабыць, украінскі досьвед адшуканьня і сьцьвярджэньня гістарычнай праўды мог бы быць велічэзнаю дапамогаю тым, хто змагаецца за ісьціну ў сваіх краінах.

Таму гэтая спрэчка мае быць прыпыненая. Але ж у ёй хаваецца небясьпечная пастка – «не генацыд – значыцца, і не злачынства».

далей

Голодомор без українців?

«Галадамор – гэта першае камуністычнае злачынства, якое нарэшце будзе асуджанае ва Ўкраінскай дзяржаве. За ім пойдуць іншыя – калектывізацыя, зьнішчэньне ўкраінскай царквы, генацыд крымскіх татараў, апэрацыя «Вісла», Чарнобыль, русіфікацыя. Мы павінныя скончыць камуністычную эпоху ва Ўкраіне. Гэта важна і для ўсяго сьвету».

далей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0