• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 1 з 2

Алесь Міхалевіч з жонкай Міланай.

20.02.2011 / 17:51

Алесь Міхалевіч: Малодшая дачка мяне не пазнала. А я не пазнаў Беларусь

Экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў журналістам «Нашай Нівы»: «Гэта ўжо іншая Беларусь, чым тая, што была раней».

Вечарам 19 лютага Алеся Міхалевіча, экс-кандыдата ў прэзідэнты, выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
І не толькі выпусцілі, а нават завезлі амаль пад самы дом. На наступны дзень, праз няпоўныя суткі пасля вызвалення, журналісты «Нашай Нівы» наведалі палітыка. За два месяцы ён схуднеў (жонка Мілана жартуе, што праз нечаканую схуднеласць упершыню можа моцна абняць мужа), але аптымізму не згубіў. Падчас гутаркі з журналістамі Алесь неаднойчы перарываўся, каб распавесці аб прыемнай драбніцы, якая напаткала яго пасля вызвалення. Нават аб сямі ператрусах, якія перажыла яго сям’я падчас адсутнасці Алеся Міхалевіча дома, ён расказваў з усмешкай.

Алесь Міхалевіч з жонкай Міланай.

Міхалевіч заўважна схуднеў. Прычоска - з турмы.

Што палітык збіраецца рабіць далей, што думае аб сваім затрыманні, якія дрэнныя і добрыя звычкі з’явіліся ў яго пасля «амерыканкі» і чым уразіла краіна пасля вызвалення — аб усім гэтым у вялікім інтэрв’ю Алеся Міхалевіча для «Нашай Нівы».

«НН»: Алесь, распавядзіце, калі ласка, як вас затрымалі?

Алесь Міхалевіч: Мяне затрымлівалі дома ўжо 20 снежня. На наступны дзень пасля выбараў, дакладней, у ноч з нядзелі на панядзелак, каля паловы на пятую раніцы. Прыехала машына з супрацоўнікамі і забралі мяне ў СІЗА КДБ.

«НН»: Падчас затрымання білі? Наколькі карэктным яно было?

АМ: Не. Затрыманне было на дастаткова нармальным узроўні.

«НН»: Раскажыце, калі ласка, дзе вы сядзелі гэтыя два месяцы.

АМ: Гэтая інфармацыя адкрытая. Пра гэта пісалі шмат. Большасць часу я правёў у следчым ізалятары КДБ, а нейкі час, прыкладна тыдзень, я знаходзіўся на вуліцы Валадарскага.

«НН»: Можаце сказаць, чаму так выйшла?

АМ: Мне, самі разумееце, ніхто гэтага не тлумачыў. Не я прымаў рашэнне аб такіх «пераездах».

«НН»: Умовы ўтрымання адрозніваліся?

АМ: Умовы ўтрымання могуць быць патрактаваныя як важны элемент следства. Я не магу адказваць на гэтае пытанне.

«НН»: Што было самым складаным падчас знаходжання ў СІЗА?

АМ: Вельмі цяжка аб гэтым гаварыць. Зразумела, што гэта не санаторый. Але я заўсёды быў маральна гатовы да падобных рэчаў. Перад гэтым бываў на Акрэсціна, таму для мяне не было нічога асаблівага.

«НН»: Зразумела, што ў СІЗА быў інфармацыйны вакуум, ці даходзіла хаця б нейкая інфармацыя аб сітуацыі ў краіне?

АМ: Першыя дні ўсё было даволі адкрыта. У нас былі газеты, было тэлебачанне. Першыя дні інфармацыі было больш чым дастаткова. Аб тым, што адбывалася далей, не магу расказаць. Гэта таксама можа быць таямніцай следства.

«НН»: Раскажыце, калі ласка, аб людзях, з якімі сядзелі. Якім было іх стаўленне да Вас?

АМ: Трэба заўважыць, што я не маю права аб іх расказваць. Але ўвогуле аб людзях, што сядзяць у СІЗА КДБ, можна даведацца з адпаведных законаў. Гэта эканамічныя злачынцы, гэта часткова наркаманы… Такога плану людзі. У сваёй перадвыбарчай праграме я адзначаў, што яны павінны трапіць пад амністыю.

Усе людзі, што знаходзяцца ў СІЗА, ставяцца адзін да аднаго як да сябра па няшчасці. Я заўсёды умеў знаходзіць кантакт з людзьмі, праблем не было.

«НН»: Перадачы, лісты даходзілі?

АМ: Да мяне даходзілі паштоўкі. Мая жонка і сястра перадавалі мне вельмі шмат паштовак. Зразумела, што там нельга было пакідаць надпісы ад рукі, але ў іх былі надпісы, зробленыя яшчэ ў друкарні. І гэта было вельмі прыемна. Прыемна было бачыць нейкія цёплыя тэксты.

Зразумела, што ў пасылках і перадачах мае значэнне цеплыня. Тут важны быў не столькі матэрыяльны момант, колькі разуменне таго, што цябе памятаюць, што пра цябе думаюць.

«НН»: Вы б маглі нешта расказаць аб тэлефанаванні дадому? Гэта вы званілі?

АМ: На жаль, гэта датычыць следчых дзеянняў. Я не магу гаварыць на гэтую тэму. Магу толькі сказаць, што званіў я.

«НН»: Як вас адпусцілі з СІЗА?

АМ: Для мяне гэта было нечакана. Зразумела, што кожны затрыманы, падсудны, чакае, што тэрмін утрымання пад вартай можа быць падоўжаны. У мяне былі спадзяванні, што 19-га могуць адпусціць. І ўвечары мяне паклікалі і далі паперы пад подпіс. Такім чынам я апынуўся на свабодзе. Мяне нават падвезді на службовай машыне да плошчы Якуба Коласа, і адтуль я ўжо пешшу дабраўся дадому.

«НН»: Як вас сустрэлі родныя?

АМ: Сустрэлі, як сустракае сям’я. Вельмі цёпла. Я рады, што мае дочкі ў добрым настроі, яны былі вельмі шчаслівыя, калі мяне пабачылі. Малодшая дачка са здзіўленнем паглядзела на таго вялікага дзядзьку, якога ўсе радасна сустракаюць. Але за той час, што прайшоў, яна стала больш адкрытай да людзей. Ёй цяпер прыемна, калі шмат людзей у кватэры. Раней такога ў нас не было.

«НН»: Раскажыце аб тым, як Вас сустракалі дочкі? Што было самым кранальным для Вас?

АМ: Мне шмат пісалі, якой актыўнай стала мая малодшая дачка. Аб тым, што яе не цікавяць ужо цацкі, а ўсё больш асадкі, нататнічкі, паперкі. Яна пачала дакладна вывучаць кожны дакуменцік, перад тым, як яго некуды пакласці. Хаця зразумела, што яна пакуль не ўмее чытаць і проста паўтарае за дарослымі людзьмі.

Яшчэ я вельмі радаваўся, калі ў СІЗА даходзілі малюнкі старэйшай дачкі.

«НН»: Чаго найбольш зараз чакаеце ад аднаўлення кантакту з сям’ёй?

АМ: Я хачу быць разам з жонкай. Таксама магу сказаць, што паміж намі існавала дамоўленасць, што Мілана не ўдзельнічае ў кампаніі. Што мы не з’яўляемся разам на публіцы. Што кампанія — па-за сям’ёй. А цяпер у мяне такое адчуванне, што пазнавальнасць маёй жонкі стала нават большай за маю.

«НН»: Яна нармальна рэагуе на тое, што стала публічнай асобай?

АМ: Я думаю, што ў Міланы проста не было іншага выбару. Яна змагалася за мяне, за тое, каб мяне адпусцілі.

«НН»: Вы збіраецеся заставацца ў палітыцы?

АМ: Я толькі вызваліўся. Я хачу даведацца, што адбылося за гэты час, даведацца, на якім свеце мы знаходзімся, што адбываецца ў палітыцы, што робіцца ў розных сферах. У адпаведнасці з гэтым я буду вырашаць, што рабіць далей. У любым выпадку, я думаю, што праведзеныя ў СІЗА КДБ два месяцы не моцна мяне змянілі.

«НН»: Але штосьці змянілася?

АМ: Так. Я вельмі істотна перагледзеў сваё стаўленне да некаторых рэчаў. Напрыклад, чатыры разы на тыдзень я чытаў газету «Прессбол». Я ведаю ўсіх асноўных спартоўцаў усіх асноўных беларускіх камандаў. І хачу асабіста пазнаёміцца з рэдактарам і супрацоўнікамі гэтай газеты. Лічу, што гэта адна з найбольш прафесійных беларускіх газет. Вельмі прыемна, што яна даходзіла.

З іншай сферы… Я пачаў рабіць салацікі з садавінкі, шмат гатаваць. Давялося шмат якія звычкі змяніць. Калі жывеш з людзьмі на маленькай прасторы, усё павінна быць так, як паміж сабой дамовіліся. Таму ў мяне з’явілася дадатковая самаарганізаванасць у бытавых рэчах.

«НН»: Дрэнных звычак не ўзнікла?

АМ: Думаю, што наўрад ці. Хаця ні для каго не сакрэт, што ў некаторых камерах ёсць шмат людзей, якія размаўляюць матам. Яны не сварацца, яны ім размаўляюць. Таму адбывалася нейкая адаптацыя да гэтага стылю. Я размаўляў з імі па-беларуску і па-расейску. Там жа не толькі грамадзяне Беларусі знаходзяцца.

Хачу таксама заўважыць, што ўсе мае хадайніцтвы аб перакладзе дакументаў, звязаных з маёй справай, на беларускую мову, былі задаволеныя. Адмыслова наняты перакладчык гэта зрабіў. Гэта было маім правам ў адпаведнасці з заканадаўствам.

«НН»: Падчас выбарчай кампаніі вы нават публічна не заклікалі на Плошчу. Вашае затрыманне на такі працяглы тэрмін стала вялікай нечаканасцю. Як можаце ацаніць гэта?

АМ: Мне цяжка рабіць ацэнкі. Я быў па-за навінамі. Мне зараз трэба ўсё гэта ацаніць і зразумець, чаму так адбылося.

«НН»: За апошнія некалькі гадзін на вас абрынуўся шквал інфармацыі. Што з пачутага было самай вялікай нечаканасцю?

АМ: Тое, што мая жонка, сем’і затрыманых, настолькі заангажаваліся ў дапамогу нам. Нечаканасцю быў вельмі высокі ўзровень салідарнасці паміж людзьмі. Гэта ўжо іншая Беларусь, чым тая, што была раней.

Алесь Пілецкі, Настасся Шамрэй

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх