Сілавыя структуры, што падпарадкоўваліся ў свой час зрынутаму прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, раней кантралявалі наркатрафік у гэтай краіне,
паведаміў у панядзелак генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

«Год таму, да падзей у Кыргызстане, некаторыя сілавыя структуры, падкантрольныя ў тым ліку прэзідэнту Бакіеву, кантралявалі наркатрафік праз поўдзень Кыргызстана», — сказаў Бардзюжа. Па яго словах, новае кіраўніцтва краіны сур’ёзна заклапочанае праблемай наркатрафіку.

«У Кыргызстане адноўленая служба наркакантролю, якая раней была расфармаваная. За апошні месяц затрыманыя некалькі караванаў наркотыкаў, прычым забяспечвалася гэтая перакідка сілавікамі», — сказаў Бардзюжа.

У красавіку мінулага года ў Кіргізіі адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога прэзідэнт Курманбек Бакіеў абвясціў пра сваю адстаўку і пакінуў краіну. Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0