Новы праект пад такой назвай стартуе сёння на тэлеканале «Белсат». Удзельнікі Плошчы яшчэ раз распавядуць аб тым, што яны перажылі.

«Калі мяне пытаюць, чаго мяне панесла туды, я кажу, што апрача мяне ў маёй сям’і ёсць дзеці, унукі ды нават адзін праўнук. Я не хачу, каб яны жылі ў такой самай сістэме, у якой мы жывём сёння», — кажа 80-гадовы ўдзельнік паслявыбарчай акцыі пратэсту Георгій Лепін.

Вячаслаў Ракіцкі, адзін з суаўтараў «Сцяны», зазначае, што мэта гэтага дакументальнага серыяла з тузіна кароткіх фільмаў-маналогаў — «паказаць сапраўднае і чалавечае аблічча Плошчы, што 19 снежня там сабраліся не бандыты, не рэцыдывісты, не ідыёты. Сваю праўду, сваю гісторыю, свае крыўды распавядаюць людзі рознага веку».

«Сцяна». Штодня ў эфіры «Белсата» з 21 лютага, пачатак у 21.25.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?