Як паведамілі ў Гомельскай абласной інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, 19 лютага рэйдавай групай Лоеўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў Рэчыцкім раёне былі затрыманыя трое грамадзян, у аўтамабілі якіх знаходзілася туша казулі з агнястрэльнымі раненнямі.

Сярод затрыманых — настаяцель адной з цэркваў Рэчыцкага раёна 1969 года нараджэння, вартаўнік дзіцячага садка і непрацуючы.

Браканьеры былі затрыманыя на аўтамабілі, што належаў святару.

На месца затрымання была выклікана следча-аператыўная група Рэчыцкага РАУС. Аказалася, што казуля была забітая ў Хойніцкім раёне. Канфіскаваныя зарэгістраваная паляўнічая стрэльба, што належала вартаўніку, патроны да яе і туша казулі вагой 45 кг. Матэрыялы па факце незаконнага палявання перададзеныя ў Рэчыцкі РАУС для разгляду пытання аб распачынанні крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?