Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад вайскоўцамі падчас наведванняЛукашэнка сказаў: «Цяпер на першы план нароўні з эканомікай выходзіць замежнапалітычны вектар гарантавання нацыянальнай бяспекі. Гэта навочна паказала выбарчая кампанія ў нашай краіне. Падзеі 19 снежня лішні раз пацвердзілі, што супраць нашай краіны была арганізаваная сапраўдная змова. Спансіравалі яе замежныя спецслужбы, а роля чарнавых выканаўцаў адводзілася мясцовым палітычным правадырам, пра бурную дзейнасць якіх (нібыта на карысць Беларусі) сам народ нават не падазраваў, дый вы, людзі вайсковыя, дасведчаныя, ды і я не думаў, што так далёка нашы правадыры могуць зайсці. Хоць быў гатовы, як і міліцыя, і вайскоўцы, да любога зыходу. А калі б не былі гатовыя? Мы б ужо з вамі гэтай сустрэчы не праводзілі. Здаецца, нішто не прадказвала, што гэта можа адбыцца. Гэта яшчэ раз кажа аб тым, што мы павінны ганарыцца сваёй стабільнасцю і спакоем і ў любой сітуацыі порах трымаць сухім. Гэта — чыста вайсковы ўрок».2-й інжынернай брыгады Узброеных сіл РБ.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, вялізная частка грошай на гэтыя падзеі ішла з Нямеччыны і Польшчы, а таксама праз іншыя дзяржавы. Там жа рыхтаваліся праграмы звяржэння ўлады ў Беларусі.
«Мы абаранілі канстытуцыйны лад, дабрабыт і незалежнасць Беларусі», — заявіў Лукашэнка. Паводле яго, беларускія грамадзяне ў цэлым з разуменнем паставіліся да дзеянняў улады.
Пры гэтым Лукашэнка выказаў сваю пазіцыю: калі б сітуацыя павярнулася такім чынам, што ўзнікла рэальная пагроза перавароту ў краіне, ён бы не спыніўся перад тым, каб выкарыстаць Узброеныя сілы.
Гаворачы аб падзеях 19 снежня, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Дзякуй Богу, нам не прыйшлося задзейнічаць Узброеныя сілы».
Пасля гэтага Лукашэнка ізноў, як і ў суботу, працягла гаварыў пра падзеі ў Егіпце і Тунісе, якія так устрывожылі яго. Фактычна, Лукашэнка намякнуў, што гатовы выкарыстаць войска супраць народа. Бо не супраць жа «жменькі адмарозкаў» выводзіць на вуліцы танкі. Цікава, што і бен Алі, і Мубарак разлічвалі здушыць пратэсты з дапамогай арміі. Войска выйшла на вуліцы, аднак у народ не страляла. А паўстанні скончыліся сыходам дыктатараў.
У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка таксама прыстрашыў суседзяў «Чачнёй на Захадзе».
Мяркуючы па заявах, А. Лукашэнка асцерагаецца, што да выкарыстання санкцый, нароўні з ЕС, можа звярнуцца і Расія. «Цяпер нас ціснуць, палохаюць эканамічнымі санкцыямі. Калі
Паводле ягоных словаў, ён не нагнятае становішча, але калі нешта здарыцца, то і дзейнічаць Беларусь будзе адэкватна. «Я не бразгаю зброяй, але і гэтага дабра ў нас хапае», — падкрэсліў А.Лукашэнка.