Праезд у мінскім грамадскім транспарце неўзабаве можа падаражэць да 860 рублёў. Зараз гэтае пытанне разглядаецца ў Міністэрстве эканомікі.
Цяпер праезд у беларускім транспарце нашмат больш танны, чым у нашых суседзяў. Пра гэта паведаміў гендырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.
«Мы рабілі аналіз: у той жа Рызе, Вільні праезд амаль у 7 раз вышэй, чым у нас. Таксама калі глядзець у адсоткавых суадносінах да заработнай платы ў сярэднім — вядома, у нас адсотак самы нізкі».
Каментары