Танныя авіялініі Ryanair прыйшлі ў Вільню
Шлях у Барселону, Дублін, Лондан, Мілан і Рым для беларусаў з адкрытай шэнгенскай візай скараціўся.
Авіякампанія Ryanair з 1 мая 2011 года адкрывае пяць новых маршрутаў з Вільні — у Барселону, Дублін, Лондан, Мілан і Рым.
Раней бліжэйшым для беларусаў аэрапортам, адкуль выляталі самалёты лаўкоста (таннага авіяперавозчыка) быў Каўнас.
Кампанія дазваляе падарожнічаць па звышнізкіх коштах — напрыклад, пералёт Каўнас-Барселона ў сакавіку можа каштаваць менш за 50 еўра ў абодва бакі.
Яўген Васількоў
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ