Жыхар вёскі Зачэраўе Мёрскага раёна Мікалай Церавяйнен выйграў у «Суперлато» два мільярды рублёў. 22 лютага ў Мінску яму ўрачыста ўручылі выйгрыш.

Мікалай Церавяйнен з жонкай.

Мікалай Церавяйнен з жонкай.

Мікалай — пенсіянер. Ён грамадзянін Расіі, у Беларусі мае від на жыхарства. У Зачэраўе, на радзіму маці, пераехаў жыць толькі паўтара года таму. Да таго жыў у Карэліі, працаваў у лясной гаспадарцы. Разам з ім у Беларусь прыехалі жонка і сын. Яшчэ тры дарослыя сыны засталіся жыць у Расіі.

Частку выйгрышу Церавяйнен пералічыў на дабрачынныя мэты — дваццаць мільёнаў рублёў Перабродскай школе-саду, і па дзесяць мільёнаў — Перабродскай царкве і Дзісненскаму дзіцячаму дому. На рэшту выйгрышу Мікалай збіраецца паднавіць свой хутар, а таксама памагчы сынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?