Дактары-католікі з Мінска жадаюць аказваць бясплатныя кансультацыі жыхарам невялікіх гарадоў і вёсак. Першая такая акцыя адбылася 19 лютага 2011 г. у Будславе (Мядзельскі раён) у межах пілігрымкі мінскіх дактароў у Нацыянальны санктуарый.

Так званыя «Самарытанскія суботы» будуць праводзіцца з пэўнай перыядычнасцю, а вернікі невялікіх гарадоў і вёсак змогуць арымліваць кваліфікаваную кансультацыю і парады дактароў. У згуртаванне ўваходзяць хірург, кардыёлаг, акуліст, неўрапатолаг, тэрапеўт, уролаг, анколаг і інш.

З мэтай аказання бясплатных кансультацый жыхарам на перыферыі працаўнікі службы аховы здароўя і арганізавалі Згуртаванне дактароў-католікаў з Мінска Грамадскае Аб’яднанне «Таварыства медыцынскай „Палоніі“ ў Мінску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?