Амаль траціна сумы пайшла на падаткі.
625,4 млрд. беларускіх рублёў выручыла латарэя «Суперлато» за шэсць гадоў працы. Такую лічбу агучыў начальнік рэкламна-інфармацыйнага аддзела Нацыянальных спартовых латарэй Дзяніс Барташ. Амаль траціна ад гэтай сумы пайшла на выплату падаткаў і развіццё беларускага спорту. За шэсць гадоў акрамя грашовых сум
былі разыграныя 85 кватэр і адзін катэдж у Мінску, 513 аўтамабіляў і больш за 42 кг. золата.
Каля 2 тысяч чалавек сталі мільянерамі і мільярдэрамі. Самы вялікі куш сарваў жыхар Мёрскага раёна Мікалай Церавяйнен — два мільярды рублёў.





