Рыхтуецца эвакуацыя беларускіх грамадзян з Лівіі, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Беларускае пасольства ў кантакце з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Расіі, Украіны, Азербайджана прапрацоўвае варыянты эвакуацыі грамадзян Беларусі з Лівіі. Цяпер плануецца адпраўка авіярэйсам МНС Расіі беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў лівійскай сталіцы і яе наваколлі, а таксама членаў сем’яў супрацоўнікаў нашага пасольства», — гаворыцца ў распаўсюджаным 22 лютага каментары намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальніка аддзела прэс-службы МЗС Марыі Ваньшынай.

Паводле яе слоў, Міністэрства замежных спраў працягвае адсочваць сітуацыю ў Лівіі. «Пасольства Беларусі ў Трыпалі падтрымлівае кантакты з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне. Паводле наяўнай інфармацыі, ніхто з беларускіх грамадзян не пацярпеў», — адзначыла Ваньшына.

Беларускія дыпламаты, прадоўжыла яна, застаюцца ў Трыпалі і прадоўжаць аказанне неабходнага садзейнічання грамадзянам Беларусі.

У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў гэтай краіне МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у Лівію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?