Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні вязьняў так і не разгледзела сёньня справу ў адносінах «партнэраўца» Цімоха Дранчука – апошняга, хто застаецца па гэтай справе яшчэ за кратамі.

Паводле словаў бацькі Цімоха Валера Дранчука пра такі паварот падзеяў яму паведамілі яшчэ ўчора, спаслаўшыся на тое, што належным чынам не былі падрыхтаваныя ўсе дакумэнты, якія б гарантавалі разгляд справы камісіяй. Сп.Дранчук кажа, што «яшчэ тыдзень таму ўсё было ў парадку, а цяпер высьвятляецца такое».

Дранчук кажа, што гэта відавочна палітычнае рашэньне: «Улада ня хоча быць добрай і слабой, яна застаецца жорсткай і бязьлітаснай». Пакуль невядома, ці будзе яшчэ і калі разгледжана справа па вызваленьні Цімоха Дранчука.

Нагадаем, што Цімох Дранчук адбывае пакараньне ў менскай калёні за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, ён мусіць выйсьці на волю 21 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?