Зь ініцыятывы Рады бясьпекі ў Менску ў найбліжэйшы час будзе праведзеная рэвізія ўсіх рашэньняў мясцовых органаў улады аб выдзяленьні зямельных участкаў. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржкамітэту па маёмасьці Беларусі Георгі Кузьняцоў.

Ён таксама нагадаў, што з 1 студзеня 2007 года ў краіне ўступае ў сілу забарона на адабраньне зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці. Аднак надзелы, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэньні, будуць канфіскоўвацца і перадавацца грамадзянам, якія жывуць у нястачы для паляпшэньня жыльлёвых умоў або рэалізоўвацца на аўкцыёнах.

Паводле яго зьвестак, на сённяшні дзень выяўлена больш за 12 тысяч пустуючых надзелаў, выдадзеных раней пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на «Інтэрфакс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?