21 лютага моладзеваму актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя паводле гэтага абвінавачаньня — да 8 гадоў зьняволеньня.

«З 22 лютага сына пачнуць знаёміць з матэрыяламі справы. Пачуваецца Мікіта нармальна, на ўмовы ня скардзіцца, не разгубіўся, перадае прывітаньні сябрам», — паведаміла Алена Ліхавід.

Паводле такога ж артыкула, 293 частка 2, на мінулым тыдні ў Фрунзенскім судзе быў асуджаны на 4 гады калёніі строгага рэжыму ўдзельнік падзей 19 сьнежня Васіль Парфянкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?