«Я хацеў бы супакоіць: стратэгія рэфармавання дзяржуласнасці ў краіне акрэсленая. Нам не патрэбны некіраваны працэс прыватызацыі, як не патрэбнае распыленне акцый сярод мільёнаў трымальнікаў. Галоўнае — эфектыўны ўласнік. Іншых падыходаў не будзе»,
 — сказаў прэм’ер, выступаючы ў парламенце.

«Урад унёс на разгляд А. Лукашэнкі праект дэкрэта, у адпаведнасці з якім рашэнне аб продажы акцый ААТ, уключаных у план трохгадовай прыватызацыі, а сёння вызначана 244 такіх прадпрыемствы, прапануецца прымаць Дзяржкамітэту па маёмасці. Па прадпрыемствах, якія маюць стратэгічнае значэнне для эканомікі краіны, рашэнне, як прапануецца, будзе прымацца толькі прэзідэнтам», — працягнуў кіраўнік урада (цытаты Interfax.by).

На яго думку, калі грамадству данесці асноўныя прынцыпы прыватызацыі, то ў людзей будзе «нармальнае стаўленне» да гэтага працэсу.

Мясніковіч адзначыў, што прыбыткі ад прыватызацыі будуць накіроўвацца толькі на мадэрнізацыю і стварэнне новых вытворчасцяў, а не «распыляцца на бягучыя, хай і востра неабходныя выдаткі».

«Плануем накіраваць іх на мадэрнізацыю, у асноўным на стварэнне новых прадпрыемстваў, канкрэтна пераразмеркаваць дзяржактывы на карысць новых дзяржаўных прадпрыемстваў або прадпрыемстваў з дзяржаўнай доляй уласнасці», — падкрэсліў Мясніковіч.

«Гэта значыць, прадаць адну, каб стварыць іншую, не менш патрэбную і эфектыўную справу», — рэзюмаваў ён.

Прэм’ер закрануў і лёс МАЗа.

«Актыўна ідзе абмеркаванне будаўніцтва карпарацыі МАЗа і КАМАЗа. У нас велізарны рынак ЕўрАзЭС. Аб’яднаўшы тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыялы, будзе магчыма стаць адным з сусветных лідараў аўтапрама», — выказаў сваё меркаванне Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?