У Лібіі памяншаецца тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кантролем Муамара Каддафі — па меры таго, як апазыцыя аб’ядноўваецца.

Сталіца Трыпалі знаходзіцца ў руках Каддафі, ў прыгарадах дыслякуюцца танкі.

Антыўрадавыя сілы ўсталявалі кантроль над горадам Заўра у 120 кілямэтрах на захад ад Трыпалі. У руках паўстанцаў знаходзяцца і ўсходнія рэгіёны краіны.

Тым часам, шмат якія замежнікі імкнуцца пакінуць Лібію. ЗША. Кітай, эўрапейскія краіны паслалі самалёты, каб дапамагчы сваім грамадзянам выехаць адтуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?