Міліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў» у адносінах да 23-гадовай медсястры адной з медыцынскіх устаноў Маладзечна.

Начальнік штаба РАУС Ігар Шупенка паведаміў «РГ»: медсястра абвінавачваецца ў тым, што на пачатку снежня 2010 года з кабінета скрала сем рэцэптурных бланкаў. Медработнік запоўніла бланкі на набыццё ў аптэцы лекаў «Маброн». Прэпарат адносіцца да псіхатропных лекавых сродкаў.

Па такім рэцэпце 15 снежня ў аптэцы на вуліцы Францішка Скарыны было куплена 40 капсул «Маброна». Следства цяпер устанаўлівае чалавека, якому медсястра перадала рэцэпт.

За незаконны абарот наркотыкаў можна атрымаць абмежаванне свабоды на тэрмін да пяці гадоў альбо зняволенне тэрмінам ад двух да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?