Ён хваліць сталінскую эканамічную мадэль. А ў падзенні СССР вінаваціць касыгінскія рэформы.
«Пакуль мы ўсё яшчэ працягваем знаходзіцца пад эфектам той магутнай антысавецкай прапаганды, якая разгарнулася ў нашой былой супольнай Айчыне ў
Ткачоў хваліць Дэн Сяапіна і ганіць Гарбачова, але ў гэтым нічога новага, гэта стала для лукашэнкаўцаў агульным месцам. Памочнік Лукашэнкі ідзе далей.
«Цяперашнія, — піша Ткачоў, —Г.зн. кола гісторыі павернецца назад, і савецкая сістэма вернецца.буржуазна-ліберальныя тэндэнцыі неабходна разглядаць як… рэакцыю на крызіс савецкай мадэлі. Але за рэакцыяй непазбежна пойдзе зваротны працэс».
Таму Ткачоў і аналізуе, што ў савецкай сістэме працавала, а што — не. Ён піша, што пры Сталіну сістэма планавання давала бліскучыя вынікі. «Беспрэцэдэнтнай складанасці задачы рашаліся беспрэцэдэнтнай жа энэргіяй улады», «што забяспечыла выхад Савецкага Саюза ў сусветныя тэхналагічныя лідары».
Ткачоў лічыць, што СССР быў у «лідарах» даГ.зн. што прычына развалу СССР — у адыходзе ад сталінскай эканамічнай мадэлі, у «эканамічным ханжастве» брэжнеўцаў, як гэта называе Ткачоў. Ён шкадуе, што ў1970-х . Што ж здарылася пазней? Чаму рост рэзка замарудзіўся, што «прывяло да разбурэння краіны»? Прычына ў рэформе Касыгіна, піша Ткачоў. «Пасля рэформы 1965 года народная гаспадарка ўжо заставалася планавай толькі намінальна» (!).
«Планавая сістэма кіравання — … аб’ектыўна неабходны вынік гістарычнага развіцця», — піша Ткачоў.
Хтосьці можа пасмяяцца: эканоміка
Гэтая публікацыя можа быць першай ластаўкай вяртання да адміністратыўных мер у гаспадарцы, у якой нарастаюць небяспечныя тэндэнцыі, а можа быць проста «крыкам душы» Ткачова. Але гэта, у кожным разе, сімптом.
Гэта кажа памочнік прэзідэнта ў краіне з суперпрэзідэнцкай сістэмай. Значыць, такія погляды
Вяртанне да сталінскай сістэмы ў эканоміцы непазбежна прывяло б да замарожвання іякое мы назіраем у Паўночнай Карэі і Кубе. Яно прывяло б і да ўзмацнення эксплуатацыі чалавека, якая мела месца пры Сталіну ў сваіх крайніх формах.культурна-палітычнай сістэмы,
* * *
Пара заўваг на палях.
Для наймалодшых патлумачу, што пры Сталіну рост «магутнасці дзяржавы» забяспечваўся нялюдскай эксплуатацыяй 90% насельніцтва. Рабская пакора дасягалася з дапамогай крывавых рэпрэсій, што часам набывалі форму бойні. Вынішчаліся ўсе незадаволеныя, і нават патэнцыйна нелаяльных ліквідавалі прафілактычна. У адной Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек, каля 200 тысяч з іх загінула. Такая сістэма давала эфект эканамічнага росту, пакуль гаворка была пераважна пра экстэнсіўную распрацоўку прыродных багаццяў, заснаваную на палачнай дысцыпліне. Аднак як толькі прыйшоў час развіваць больш складаныя формы гаспадарання, сістэма аказалася няздольнай матываваць чалавека да эфектыўнай працы, што прывяло да крызісу і гібелі СССР.





