Былы старшыня верхняй палаты Нацыянальнага сходу акадэмік Аляксандр Вайтовіч заклікае Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку.

«Разумею матывы, якія прымусілі вас пачаць гэту акцыю. У краіне ўсталявана сыстэма дыктатарскага кіраваньня, рэгулярна парушаюцца законы і Канстытуцыя краіны, перасьледуюць грамадзян, якія маюць сьмеласьць выказваць меркаваньне пра шляхі разьвіцьця краіны, якое адрозьніваецца ад меркаваньня дыктатара, вынікі выбараў фальсыфікуюць. Высока ацэньваю вашу мужнасьць, вашы прафэсійнасьць і досьвед хутка будуць запатрабаваныя», -- піша акадэмік Аляксандра Вайтовіч і заклікае Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку, каб захаваць жыцьцё і здароўе для будучай барацьбы.

Нагадаем, раней з заклікам да Казуліна спыніць галадоўку, якая працягваецца ужо 42 дні, зьвярнуліся лідэры апазыцыйных партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?