У ноч з 27 на 28 лютага ў жывым эфіры Першы канал пакажа 83-ю цырымонію ўручэння штогадовай прэміі Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар».
Напярэдадні трансляцыі тэлегледачы Першага канала ўбачаць калекцыю фільмаў — лаўрэатаў гэтай прэміі розных гадоў, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Лідарам па ліку намінацый сёлета стаў гістарычны фільм «Кароль гаворыць!», прадстаўлены ў 12 катэгорыях. 10 намінацый — у вестэрна «Жалезная хватка».

Трансляцыя цырымоніі пачнецца 28 лютага ў 3.30. Паралельна абмеркаванне цырымоніі з удзелам запрошаных экспертаў з уключэннямі ў прамым эфіры будзе весці праграма «Добрай раніцы, Беларусь!», якая спецыяльна для гэтага выйдзе ў 03.20. Вечарам 28 лютага ў эфіры канала выйдзе арыгінальная тэлеверсія, падрыхтаваная самімі арганізатарамі прэміі. Каментаваць трансляцыю будуць кіназнаўца Ігар Сукманаў і каментатар Беларускага радыё Дзмітрый Занеўскі.

26 лютага ў вячэрнім эфіры канала — рэкардсмен па ліку атрыманых «Оскараў» — «Тытанік» (ЗША, 1998). 27 лютага ў дзённым эфіры на Першым — «Рымскія канікулы» з Грэгары Пекам і Одры Хепбёрн (ЗША, 1953). У гэты ж дзень у вячэрнім эфіры будзе паказана прэм’ера драмы пра вайну ў Іраку «Уладар буры» (ЗША, 2009), якая стала трыумфатарам леташняй цырымоніі, сабраўшы шэсць статуэтак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?