Папулярныя беларускія выканаўцы возьмуць удзел у дабрачынным канцэрце ў падтрымку чатырохгадовай Вары Сташэўскай.

Канцэрт праводзіць Мінская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, куды ў пачатку лютага звярнулася па дапамогу маці дзяўчынкі. У Вары дыягнаставана нейрабластома наднырачніка 3-й стадыі. Дзіця перанесла аперацыю, хіміятэрапію, але гэтага недастаткова. Дзяўчынцы трэба абследавацца і прайсці лячэнне ў ізраільскай клініцы. Кошт абследавання — да 10 тысяч долараў. У выніку абследавання будзе прызначана лячэнне, кошт якога складзе яшчэ прыблізна 60 тысяч долараў.

Канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе» пройдзе 3 сакавіка ў канцэртнай зале «Мінск». Выступяць Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Пётр Ялфімаў, Дзядзька Ваня, Аляксей і Андрэй Хлястовы, Георгій Калдун, Вікторыя Алешка, гурты «Цягні-Штурхай», «Топлес», Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец, салісты Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Мулявіна і многія іншыя артысты. Усе выручаныя сродкі будуць пералічаны на лячэнне Вары Сташэўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?