• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства

Фота Сяргея Гудзіліна.

28.02.2011 / 12:20

Міхалевіч: Мяне катавалі ў СІЗА КДБ. А ўмовай вызвалення была падпіска пра супрацоўніцтва з КДБ дадаўся поўны рэпартаж і тэкст заявы Міхалевіча

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты расказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў, што падвяргаўся катаванням у СІЗА КДБ. Таксама ён расказаў, што ўмовай вызвалення з СІЗА была падпіска аб супрацоўніцтве з КДБ.

«СІЗА КДБ ператварыўся ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Мінска», — з такіх словаў пачалася шараговая прэс-канферэнцыя Руху за Свабоду, на якой нечакана з’явіўся экс-кандыдат у прэзідэнты і былы вязень «амерыканкі» Алесь Міхалевіч.

«Я павінен расказаць аб усім, павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак, — працягваў Міхалевіч. — Адразу пасля затрымання мне ва ўльтыматыўнай форме было загадана выступіць па БТ з заявай, у якой я б асуджаў Плошчу. Калі я адмовіўся, мяне змясцілі ў камеру. А праз некалькі дзён пачаліся катаванні».

Міхалевіч расказаў, што асабліва жорсткія пыткі адбыліся з ім 10 студзеня — палітыку заводзілі рукі за спіну, надзявалі кайданкі, а потым падымалі рукі ўверх. Пры гэтым патрабавалі неабходных паказанняў. Менавіта пасля такіх працэдур Алесь пазваніў жонцы і папрасіў нікуды не ездзіць.

«Аднак я ўдзячны Мілане, што яна зрабіла тое, што зрабіла», — кажа ён.

Алесь таксама перакананы, што падобныя здзекі прымяняліся і ў дачыненні да іншых вязняў КДБ: «Катаванні паўтараліся неаднаразова. Я думаю, што іншыя палітвязні таксама маглі стаць іх ахвярамі».

Праз два месяцы ламання Алеся вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, аднак з умовай стаць «сексотам». «Мне далі на подпіс паперу, дзе я пагадзіўся супрацоўнічаць з КДБ. Я падпісаў яе і выйшаў на свабоду. Выйшаў для таго, каб усё гэта вам расказаць. Лічу сваю заяву публічнай адмовай ад супрацоўніцтва са спецслужбамі», — заявіў Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч быў арыштаваны раніцай 20 снежня і з таго часу знаходзіўся ў турме следчага ізалятара КДБ, за невялікімі выняткамі (у СІЗА на Валадарскага). Ён быў выпушчаны вечарам 19 лютага.

Прапануем Вам поўны тэкст заявы Алеся Міхалевіча, якую ён накіроўвае ў Пракуратуру, а таксама спецдакладчыку ААН па праблеме катаванняў. У ім ён падрабязна апісвае тое, што рабілі з ім у ізалятары КДБ.

* * *

Заява

Нягледзячы на тое, што я, Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, звязаны падпіскай аб неразгалошванні таямніцы следства, я лічу, што мушу распавесці пра тое, што адбываецца з затрыманымі вязьняміі ў СІЗА КДБ; Галоўная «таямніца следства» — гэта метады, якія ўжываюцца для таго, каб змусіць людзей падпісаць вымаганыя ад іх паказанні і дэкларацыі. Я лічу, што супрацьзаконныя дзеянні, якія парушаюць не толькі беларускае заканадаўства, але і міжнародныя дамовы, такія як Міжнародная канвенцыя супраць катаванняў, нельга прыкрываць «таямніцай следства».

Як вам вядома, я быў адным з сямі кандыдатаў, затрыманых спецслужбамі пасля падзеяў 19 снежня, і адным з некалькіх дзясяткаў дэмакратычных актывістаў, якія патрапілі пад утрыманне пад вартай у СІЗА КДБ.

Я адмовіўся зачытаць для ТБ заяву асуджэння іншых кандыдатаў.

Выклікі да супрацоўнікаў КДБ пачаліся з першых гадзін затрымання, вяліся без адваката, пратакола, з парушэннем усіх працэсуальных нормаў. Прыблізна з 26 снежня, у адносінах да мяне пачалі прымяняцца дзеянні, якія з’яўляюцца катаваннем.

Пры выхадзе з СІЗА КДБ у мяне канфіскавалі дзённік, які я там вёў штодня, але тое, што адбылося, немагчыма сцерці з памяці. Асобныя факты пералічаныя ў дакуманце ніжэй.

Па ўрыўках фразаў, пачутых з-за дзвярэй, я зразумеў, што падобныя дзеянні прарабляюць і з іншымі актывістамі, якія адмаўляюцца даваць вымаганыя ад іх паказанні; Адвакатаў не дапускаюць толькі таму, каб зняволеныя не маглі паведаміць пра факты катаванняў. Я непакоюся пра лёс усіх вязняў, асабліва тых, якія не мелі сустрэчаў з адвакатамі з канца мінулага году. Я разумеў, што тое, што з намі робяць, скіравана на ламанне апазіцыйных лідараў. Для мяне выбар быў паміж двума варыянтамі: альбо застацца пад вартай да суду, альбо зрабіць выгляд, што я згодны выконваць патрабаванні супрацоўнікаў КДБ.

Умовай майго вызвалення стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве.

Я свядома пайшоў на гэты крок, і гэта было прадыктавана не ціскам і катаваннем, але жаданнем данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца са зняволенымі.

Я адкрыта заяўляю, што ніколі не быў і не буду агентам Камітэта дзяржаўнай бясьпекі!

Сваёй публічнай заявай я здымаю з сябе абавязак, які быў пазначаны ў паперы.

Я разумею, што ўжо да канца гэтага дня я магу патрапіць назад у СІЗА, і што стаўленне да мяне на гэты раз будзе непамерна больш жорсткім. Але я хачу зрабіць усё магчымае, каб выратаваць тых, хто яшчэ застаецца за кратамі, каб аблегчыць лёс гэтых людзей, каб спыніць катаванніі. Я хачу каб у іх была магчымасць выйсці на свабоду не зламанымі, не стаўшы на шлях супрацоўніцтва, а перадусім проста жывымі.

У сваім выступе я адмыслова не раскрываю імёнаў супрацоўнікаў і іншых акалічнасцяў следства; Але ўсе незаконныя дзеянні ў адносінах да мяне, разам з указаннем канкрэтных фактаў, я выклаў у заяве, якую накіроўваю ў Пракуратуру, а таксама ў форме, якая будзе накіравана спецдакладчыку ААН па праблеме катаванняў.

Лічу, што пракуратура мусіць правесці праверку і спыніць зверствы.

Разам з тым, я зрабіў падрабязнае апісанне ўсяго, што са мной адбывалася, і накіраваў на захаванне ў надзейнае месца.

Гэтыя сведчанні з’явяцца ў публічнай прасторы, у выпадку калі мяне зноў затрымаюць і змесцяць пад варту.

Я зраблю ўсё магчымае, каб знік канцлагер у цэнтры Мінску.

Спосабы здзекаў. «Амерыканка»

1. 10 студзеня «ахоўнікі ахоўнікаў» — людзі ў чорных масках без апазнавальных знакаў -вывалаклі з камеры, сілай пачапілі кайданкі ззаду, паднялі іх так, каб апусціць тварам да бетоннай падлогі. Спусцілі па вінтавой лесьвіцы ў падвальнае памяшканне. Сказалі, выварочваючы рукі за спіной максімальна высока ўверх, пакуль не пачалі хрусцець суставы, што я павінен выконваць усё, што ад мяне патрабуюць.

Трымалі рукі падвешанымі за кайданкі доўга і падымалі вышэй і вышэй, пакуль не сказаў, што буду выконваць усё. Супрацоўнікаў ізалятара пры гэтым не было нават на калідорах.

2. Сістэматычна — па 5–6 разоў на суткі — выводзілі «на обыск» — на асабісты дагляд. Падчас гэтага ставілі голымі «на расцяжку», падсякаючы ногі амаль да поўнага шпагата. Калі падсякалі ногі, адчувалася, як ірвуцца звязкі. Ставілі голымі на адегласці каля метра ад сцяны, прымушаючы абаперці рукі на сцяну, у памяшканні, дзе тэмпература не перавышала 10 градусаў. Трымалі так па 40 хвілін, пакуль не ацякалі рукі. Некалькі разоў патрабавалі, каб рукі клаў на сцяну далонямі навонкі і так стаяў.

3. Падчас так званага асабістага дагляду ўсіх выганялі ў халоднае памяшканне распранутымі дагала і прымушалі выконваць рэзкія прысяданні па некалькі дзясяткаў разоў. Вязням са слабейшым здароўем падчас гэтага рабілася кепска, але людзей у масках гэта не спыняла.

4. На ноч не выключалі дзённае святло, патрабавалі класціся тварам пад лямпу, забаранялі накрываць твар хусткай, «чтоб відеть ліцо». У выніку пачаў псавацца зрок. Загадвалі спаць, павярнуўшыся тварам да «вочка» ў дзвярах, за гэтым сачылі бесперапынна — калі ты паварочваўся ў сне, заходзілі і будзілі, прымушаючы легчы, як загадана. Фактычна гэта вылівалася ў катаванне адсутнасцю сну.

5. Фарбавалі падлогу ў камеры фарбай на ацэтоне, і патрабавалі знаходзіцца ў памяшканні, якое фактычна не праветрывалася, да поўнага высыхання фарбы. Такое ўздзеянне доўжылася болей за сорак гадзінаў запар.

6. У саміх камерах тэмпература не перавышала 10 градусаў, ацяіілення практычна не было. На сцяне была чорная плесня, якая разрасталася, калі зачынялі фортку.

Паведамілі, што мая камера павінна хадзіць да доктара толькі па чацвяргах (замест прапісанай у правілах магчымасці наведваць па запатрабаванні). Падчас вымярэння ціску доктар забараняў вязню глядзець на апарат, каб той, каму мераюць ціск, не бачыў паказанні. Запісваў гісторыю хваробы ў журнал, зачыняючы яго паперкай. Выганялі на прагулку ў мароз усіх, нават тых, хто запісаўся да доктара, не кажучы пра тых, у каго не было цёплых рэчаў.

Не пускалі адваката, хаця вольныя памяшканні заўсёды былі — мы бачылі пустыя кабінеты па дарозе на ўласныя допыты. (Ніхто з нас не атрымаў магчымасці сустрэцца з адвакатам сам-насам. Гэта было зроблена адмыслова, каб пазбавіць магчымасці распавесці пра катаванні).

3 камер забралі «Правілы ўнутранага распарадку», бо адміністрацыя парушала гэты дакумент у дзясятках пунктах. «Людзі ў масках» папярэдзілі, што ў выпадку скаргаў ізноў «падвесяць за кайданкі» У перыяд актыўнага ціску мяне выводзілі на так званы вобшук па 8 разоў за дзень.

Грамадзянін Афганістана, які сядзеў у адной камеры са мной і меў досвед знаходжання ў палоне ў талібаў, сказаў, што там няма такой мадэрнізацыі (паказваючы на пасцель і нары), але абыходзяцца з людзьмі там нашмат лепш.

«Валадарка», куды мяне перавялі для таго, каб спужаць (так сказалі ахоўнікі ў масках у «амерыканцы»)

У пракуранай камеры на 8 спальных месцаў 15 чалавек. Спалі па чарзе. Калі змена спаць выпадала ўдзень, то даводзілася выбіраць паміж сном і прагулкай. Падчас вобшуку выводзілі на гадзіну ўсіх 15 чалавек у карцэр плошчай 5 квадратаў, дзе некаторыя гублялі прытомнасць. 3 маім з’яўленнем такія вобшукі пачалі праводзіць кожны дзень, каб настроіць камеру супраць мяне.

Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую перавялі з калоніі ў СІЗА па новай крымінальнай справе
Палітыка і грамадства
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Здарэнні
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
У Наваполацку п'яны на Peugeot разбіў пяць аўтамабіляў
Карысная інфа
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Рабаў: Снежань у гэтым годзе чакаецца цяплейшы, чым звычайна
Здароўе
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам
У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон
Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Галоўнае
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Усяго патроху
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Менеджара EPAM затрымаў САХР з аўтаматамі і шчытамі — за падпіскі і каментарыі ВІДЭА
Фота / Відэа
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх