Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні слабы. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С,

месцамі да мінус 18–22°С,

днём ад мінус 2°С у паўднёва-заходніх раёнах да мінус 10°С на паўночным усходзе краіны.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 2 сакавіка пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С,

па паўночным усходзе месцамі да мінус 20–24°С; днём мінус 2–9°С.

3 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С,

месцамі мінус 15–20°С; днём 0 — мінус 6°С.

У Мінску ў аўторак, 1 сакавіка, пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні слабы. Тэмпература паветра ўначы мінус 15–17°С, днём мінус 4–6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?