Cябра незарэгістраванага «Маладога фронта» заявіла, што да яе нічога такога ў турме не выкарыстоўвалася.

«Катаванняў і заяваў [падпіскі аб супрацоўніцтве з КДБ у дачыненні да мяне] не было. Да жанчын было іншае стаўленне», — пракаментавала Наста Палажанка прызнанне Алеся Міхалевіча. Яна кажа, што жанчыны ў выпадку якога-небудзь уздеяння ўздымалі крык, што забаранялася ўнутранымі правіламі. Таму да іх і не выкарыстозвалі фізічнае катаванне. Але Наста фактам катавання лічыць адсутнасць інфармацыі, адсутнасць сустрэч з адвакатамі. «Але гэта нішто ў параўнанні з тым, што перажыў Алесь».

Наста Палажанка 17 лютага вызвалілася з СІЗА КДБ, дзе правяла два месяцы. Яна з’яўляецца абвінавачанай па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?