Пад вартай знаходзяцца ўдзельнікі акцыі 19 сьнежня Грыбко Арцём, Федаркевіч Алег і Хамічэнка Уладзімір, якія абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі".

Прааабаронцы дагэтуль не маюць звестак пра іх месцазнаходжанне і фізічны стан, невядома, колькі яшчэ будзе працягвацца следства па іх справе. Паколькі вельмі важна, каб лёсы ніводнага з арыштаваных не засталіся без увагі і падтрымкі неабыякавай грамадскасьці, праваабаронцы заклікаюць адгукнуцца сваякоў і блізкіх сяброў Грыбка, Федаркевіча і Хамічэнкі. Ваша інфармацыя дапаможа аказаць арыштаваным найбольш дзейсную падтрымку і дапамогу.

Свае кантактныя звесткі вы можаце дасылаць на электронную скрыню: infocenter8 @ gmail.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?