Вядомы беларускі журналіст Андрэй Пачобут у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана» пракаментаваў сённяшную заяву Алеся Міхалевіча.

«Катаванні кандыдата ў прэзідэнты — гэта нешта неймавернае нават як на стандарты лукашэнкаўскага рэжыму.

Відавочна, спецслужбы парушылі чарговае табу. Калі катуюць кандыдата ў прэзідэнты — гэта значыць, катаванні будуць прымяняцца і да звычайных абвінавачаных па крымінальных справах.

Ад таго, якія высновы з гэтай гісторыі будуць зробленыя, залежыць, у якой краіне нам жыць.

І не заўтра, а ўжо сёння, проста зараз. На нашых вачах Беларусь павольна, але няўхільна ад аўтарытарызму рухаецца ў бок таталітарызму, дзе роля апазіцыі, на думку лялькаводаў з КДБ, павінны будуць выконваць «паламаныя» людзі.

Хтосьці падумае, што можна легчы «на дно», схавацца і перачакаць.

Глупства! Адказ адзін — салідарнасць. «Разам нас багата», усіх не паламаць!

Зараз пра Алеся Міхалевіча.

Я не люблю пафасу, але тое што ён зрабіў — гэта рэальна вельмі моцны ўдар па рэпрэсіўнай махіне, кантраляванай Аляксандрам і Віктарам Лукашэнкамі. Міхалевіч, седзячы ў турме, змог абыграць усіх гэтых Зайцавых і Уцюрыных (імя ім легіён!).

Вы што, таварышы генералы і палкоўнікі? Думалі, новым стукачыкам абзавяліся?

Дзірку вам ад абаранка, а не Шарапава!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0