Размова адбылася ў другой палове дня ў панядзелак.

Як паведаміў «Нашай Ніве» экс-кандыдат у прэзідэнты, Карал Шварцэнберг выказваў яму сваю падтрымку. Кіраўнік чэшскай дыпламатыі таксама пытаўся, што Еўрасаюз можа зрабіць для беларускіх палітвязняў у гэтай сітуацыі.

Міхалевіч папрасіў Шварцэнберга паставіць пытанне аб катаваннях у Беларусі перад упаўнаважаным ААН па правах чалавека. Ён таксама прапанаваў дабівацца доступу прадстаўнікоў адпаведных міжнародных структураў да тых, хто сядзіць. І заклікаў распаўсюдзіць інфармацыю пра катаванні палітвязняў у Беларусі ва ўсім свеце.

Гутарка была працяглай.

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч сёння на нечаканай прэс-канферэнцыі расказаў, як яго катавалі ў турме КДБ і што выпусцілі яго толькі пры ўмове, што ён падпіша агентурную дамову з беларускай спецслужбай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?