Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Ірына Сарока разгледзела адміністратыўную справу Максіма Анцыповіча, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні 16 студзеня. Актывіст пакараны штрафам памерам 15 базавых велічыняў (525 тысяч рублёў).

Нагадаем, што 8 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасьці.

Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў пакараны адміністрацыйным арыштам на 7 сутак, а Сяргей Нягацін — на 5 сутак. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун суд таксама прызнаў удзельніцай несанкцыянаванага пікетаваньня і вынес ёй папярэджаньне.

Ужо пакараныя судом за акцыю 16 студзеня грамадскія актывісты Сяргей Нягацін, Наталля Шкадун і Валянцін Лабачоў абскардзілі прысуды ў Магілёўскі абласны суд, які адбудзецца 10 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?