Масква выступае за тое, каб лівійскі лідэр Муамар Кадафі пакінуў пасаду, паведаміла крыніца ў Крамлі.

«Мы зыходзім з таго, што нават калі Кадафі ўдасца цяпер загнаць сітуацыю ўглыб, ён — жывы палітычны труп, якому не месца ў сучасным цывілізаваным свеце», — заявіла крыніца.

Паводле яе словаў,

«прымяненне ваеннай сілы ў адносінах да свайго народу непрымальна».

Таксама крыніца падкрэсліла, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў «з самага пачатку негатыўна успрыняў цяперашнія дзеяньні ўладаў Лівіі». Аднак ён вымушаны быў счакаць з заявай, пакуль не будуць эвакуяваныя грамадзяне Расіі.

Беларускія ўлады афіцыйна ніяк не каментавалі падзей у Лівіі, аднак лукашэнкаўскія СМІ не раз крытыкавалі пратэсты. Згодна з запісамі перамоваў з дыспетчарамі, некалькі лівійскіх самалётаў пабывалі ў Беларусі з чартарнымі рэйсамі за апошнія дні.

«Фон нашай сённяшняй размовы не вельмі прыемны, я маю на ўвазе падзеі ў свеце», — заявіў сёння Лукашэнка ў размове з Мікалаем Бардзюжам, генеральным сакраторам АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?