У Мінску на новым участку першай лініі метрапалітэна ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Пятроўшчына» засталося пабудаваць 560 м тунэляў. Участак складаецца з трох перагонных тунэляў і трох станцый — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Перагонных тунэлі ад «Інстытута культуры» да «Грушаўкі» гатовыя цалкам, ад «Грушаўкі» да «Міхалова» засталася прайсці 240 м, ад «Міхалова» да «Пятроўшчыны» — 320 м перагонных тунэляў.

На станцыі «Грушаўка» ў сакавіку запланавана ўзвесці асноўныя канструкцыі. У поўным аб’ёме (без аздаблення) гатовыя платформа і адзін вестыбюль на станцыі «Пятроўшчына», а да сярэдзіны лета завершыцца будаўніцтва другога вестыбюля, плануюць метрабудаўнікі.

На 2011 год на аплату работ «Мінскметрабуду», закупку абсталявання, праектныя працы прадугледжана выдаткаваць каля 300 млрд рублёў з рэспубліканскага бюджэта.

Новы ўчастк метрапалітэна ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Пятроўшчына» мае працягласць 5,2 км. Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» стануць працягам Маскоўскай лініі мэтро ў бок Паўднёвага Захаду і размешчаныя па праспекце Дзяржынскага: «Грушаўка» — на скрыжаванні з вуліцай Шчорса, «Міхалова» — з вуліцай Гурскага, «Пятроўшчына» — з вуліцай Голубева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?