Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў, што кіраўніцтва Палаты адмоўна ставіцца да візыту кіраўніцы рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Уты Цапф. Яна зьбіралася наведаць Менск у канцы сакавіка.

Гумінскі сказаў: «У гэтым візыце няма мэтазгоднасьці. Бо кіраўніца рабочай групы па Беларусі ў першыя гадзіны пасьля завяршэньня выбараў, ня ведаючы, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, зрабіла сваю ацэнку сытуацыі. Зыходзячы з гэтага, няма неабходнасьці сустракацца ў такой сытуацыі».

Віктар Гумінскі таксама сказаў, што беларускі бок адмоўна паставіўся да прапановы Цапф правесьці ў Менску сэмінар на тэму свабоды мэдыяў. Ён адзначыў, што немагчыма зараз абмяркоўваць гэтую тэму, калі 10 беларускіх журналістаў зьяўляюцца неўязнымі ў краіны ЭЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?